Генпракуратура хоча ўвесці забарону на працу дзяржслужачых у прыватных фірмах

24.03.2010 15:56
Архив Редакция

Генеральная пракуратура Беларусі накіравала ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў прапанову пра занясенне ў закон «Пра барацьбу з карупцыяй» дадатковага артыкула. Прапанаваны артыкул павінен прадугледжваць забарону грамадзянам на працягу двух гадоў пасля звальнення (спынення) з дзяржслужбы працаваць у камерцыйных ці некамерцыйных арганізацыях.

Па словах прадстаўнікоў Генпракуратуры, гаворка ідзе пра забарону на працаўладкаванне на кіраўнічыя пасады на тых прадпрыемствах, з якімі былы дзяржслужачы ў апошні год сваёй працы быў звязаны ў выніку выканання сваіх абавязкаў, напрыклад, нагляд, кантроль, дазнанне, следства ці аказваў непасрэдны ўплыў, паведамляе АФН.

«Дадзеныя абмежаванні неабходна ўсталяваць для ўсіх катэгорый дзяржаўных службоўцаў, вайскоўцаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, працаўнікоў органаў фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях», — адзначылі ў Генеральнай пракуратуры.

Занесеная прапанова дапушчае працаўладкаванне былых дзяржслужачых да заканчэння двухгадовай забароны пры ўмове згоды дзяржоргана па апошнім месцы працы дзяржслужачага.

Как вам новость?
Головоломки