Генпракуратура: затрыманы меркаваны выканаўца тэракту ў Мінску

13.04.2011 11:29
Архив Редакция

Намеснік генпракурора Беларусі Андрэй Швед ў сераду, 13 красавіка, паведаміў аб затрыманні дваіх падазраваных па справе аб выбуху ў мінскім метро. Пры гэтым адзін з затрыманых з'яўляецца верагодным выканаўцам тэракту. "Гэта пацвярджаецца і яго ўласнымі паказаннямі, і запісам камер вонкавага назірання", — заявіў Андрэй Швед, які ўзначальвае следства па справе.

Па словах намесніка генпракурора, абодва падазраваных — жыхары абласных цэнтраў. Адзін з затрыманых — 1986 года нараджэння, перадае РИА «Новости».

Андрэй Швед таксама паведаміў, што на відэазапісе выразна відаць, як падазраваны прыязджае на станцыю «Купалаўская» з вялікай чорнай торбай, пераходзіць на станцыю «Кастрычніцкая», пакідае сумку, адыходзіць на бяспечную адлегласць і здзяйсняе маніпуляцыі ў кішэні.

Андрэй Швед таксама заявіў, што ў цяперашні час следства правярае дачыненне затрыманых да выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе і Мінску — у 2008 годзе. «Гэта вынікае ў тым ліку і з іхніх паказанняў, але гэта трэба правяраць», — сказаў ён.

На форумах абмяркоўваюць відэаролік, змантажаваны з запісаў камер у метро

Між тым, адзін з карыстальнікаў форуму Оnliner.by, зарэгістраваны пад нікам Lexter Dubelmann, сцвярджае, што яму ўдалося паглядзець дзесяціхвілінны ролік, змантажаваны з запісаў камер відэаназірання ў метро, на якім зафіксаваны шлях тэрарыста да станцыі метро «Кастрычніцкая».

Па сцвярджэнні фарумчаніна, на відэа паказана, як мужчына з велізарнай і на выгляд вельмі цяжкой торбай уваходзіць у першы вагон цягніка на станцыі «Фрунзенская», выйшаў на «Купалаўскай», перайшоў па тунэлі на «Кастрычніцкую», дзе спыніўся каля першых калонаў ля эскалатара, які вядзе на «Купалаўскую». Пры гэтым, па словах фарумчаніна, мужчына нібы знарок адварочваўся ад камер відэаназірання. Вычакаўшы, пакуль сыдзе чарговы састаў і людзей на платформе крыху паменае, мужчына накіраваўся ў бок лавы, дзе пасля адбудзецца выбух.

«Тут ён на нейкі час знік і тут жа зноў з’явіўся маленькай фігуркай на прыступках, што вядуць у тунэль «Купалаўскай». За гэтыя імгненні ён пакінуў торбу пад лавай. На жаль, камеры непасрэдна на месцы выбуху няма, але камера добра прасачыла той момант, пакуль вырадак падняўся да тунэлю, але, не заходзячы ў той застаўся чакаць цягніка прама на адкрытай пляцоўцы, назіраючы за тым, што адбываецца зверху», — напісаў фарумчанін.

Пасля таго, як на станцыю прыбыў чарговы цягнік, мужчына, па словах фарумчаніна, павярнуўся спінай да камеры відэаназірання і выцягнуў штосьці з кішэні. Непасрэдна пасля гэтага і адбыўся выбух. Пасля гэтага ў відэароліку, які нібыта глядзеў фармучанін, паказана, як гэты мужчына падымаецца па эскалатары ў бок ТЮГа і выходзіць з метро.

Как вам новость?
Фото и видео

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Головоломки