Генпракуратура: затрыманых па тэракту ў Мінску няма

13.04.2011 09:23
Архив Редакция

Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Андрэй Швед, які кіруе аператыўна-следчай групай па справе аб тэракце ў мінскім метро, 12 красавіка заявіў, што афіцыйна падазраваных па справе аб выбуху ў мінскім метро, працэсуальна затрыманых, пакуль няма. Аднак следства спадзяецца ўжо на працягу бліжэйшых сутак значна прасунуцца ў расследаванні гэтай справы.

Андрэй Швед, выступаючы ў эфіры беларускага тэлебачання, паведаміў, што беларускія праваахоўныя органы працуюць з прадстаўнікамі ФСБ Расіі, прадстаўнікамі Следчага камітэту Расіі, а раніцай у сераду чакаецца прыбыццё экспертаў з Ізраілю, перадае BBC.

Між тым старшыня Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі Вадзім Зайцаў 12 красавіка заявіў, што супрацоўнікі КДБ затрымалі аднаго падазраванага ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро 11 красавіка. Следства не выключае, што ў яго былі саўдзельнікі, і валодае фактамі, якія гэта даказваюць, паведаміў старшыня КДБ Вадзім Зайцаў. Паводле яго слоў, для правядзення апытанняў затрыманыя яшчэ два чалавекі, аднак яны падазраванымі пакуль не з’яўляюцца.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у выніку тэракту ў мінскім метро 11 красавіка загінулі 12 чалавек, спіс пацярпелых налічвае каля 200 чалавек, больш за 150 з іх былі шпіталізаваныя ў сталічныя лякарні.

Как вам новость?