Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу за абразу дзяржсцягу ў інтэрнэце

15.06.2011 16:28
Архив Редакция

Генеральная пракуратура Беларусі 20 траўня ўзбудзіла крымінальную справу па факце абразы 25 верасня 2010 года і 5 траўня 2011 года з дапамогай фотамантажу дзяржаўнага сцягу краіны ў інтэрнэт-блогу lipkovich.livejournal.com. Пра гэта 14 чэрвеня паведаміла Генпракуратура.

У пракуратуры распавялі, што малюнак дзяржаўнага сцягу Беларусі з абразлівымі надпісамі і ажыццяўленне з ім маніпуляцый, што абражаюць грамадскую маральнасць, перадае «Ежедневник».

Як адзначылі ў ГУУС Мінгарвыканкама, крымінальная справа па арт.370 (здзек з дзяржаўных герба, сцяга і гімна Беларусі) на днях перадалі ў сталічную міліцыю для далейшага расследавання.

Як раней перадаваў Тэлеграф, блог Яўгена Ліпковіча на пляцоўцы LiveJournal унеслі ў спіс абмежаванага доступу Дзяржаўнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь па электрасувязі (РУП «БелГІЭ»). Цяпер доступ да яго забаронены для дзяржструктур, устаноў адукацыі і культуры. Падставай для блакавання блога стаўся «распаўсюд інфармацыі дэструктыўнага характару і здзек з дзяржаўных сімвалаў».

Как вам новость?
Головоломки