Генпракуратура знайшла метад прафілактыкі бытавых злачынстваў

06.10.2010 11:55
Архив Редакция

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч для прафілактыкі сямейна-бытавых злачынстваў прапанаваў павялічыць колькасць выязных пасяджэнняў судоў. У ведамстве лічаць, што гэты дзейсны метад дазваляе прыцягнуць увагу грамадскасці да папярэджання правапарушэнняў і спрыяе павышэнню ўзроўню правасвядомасці грамадзян, паведамілі ў Генпракуратуры.

Пачынаючы з 2008 года колькасць спраў, разгледжаных на выязных паседжаннях, узрасла больш чым у два разы. У першым паўгоддзі 2010 года праведзена 773 такія мерапрыемствы, што склала 2,5% ад усіх разгледжаных судамі крымінальных спраў, перадае БелТА.

Улічваючы, што п’янства і алкагалізм — асноўныя прычыны здзяйснення правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін, пракуратура прапануе разглядаць на такіх паседжаннях не толькі крымінальныя, але і грамадзянскія справы аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў.

Генпракурор ужо накіраваў лісты міністру юстыцыі і старшыні Вярхоўнага суду, у якіх прапанаваў арыентаваць беларускія суды на павелічэнне колькасці выязных пасяджэнняў з разглядам крымінальных спраў аб злачынствах, учыненых у сферы сямейна-бытавых канфліктаў, і грамадзянскіх спраў аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў.

У Генпракуратуры таксама паведамілі, за шэсць месяцаў 2010 года ў Беларусі зарэгістравалі рост злачынстваў, учыненых на глебе сямейна-бытавых канфліктаў — на 6,1% да 1,6 тыс. Гэта адбылося за кошт павелічэння колькасці крымінальных спраў прэвентыўнай накіраванасці: па фактах наўмысных прычыненняў лёгкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да кароткачасовага пагаршэння здароўя, катаванняў, пагрозаў забойствам.

Как вам новость?
Головоломки