Генпракурор: забойцу касіра абменніка "Абсалютбанку" пакуль не злавілі

26.05.2010 17:28
Архив Редакция

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч 26 траўня паведаміў, што забойцу касіра абменніка "Абсалютбанку" ў мінскім універсаме "Аўтазаводскі" пакуль не злавілі. Акрамя таго, па словах генпракурора, ён арыентуе пракуратуру Мінску на тое, каб усё было вывучана дасканала, каб была вызначана віна кожнай службовай асобы "Абсалютбанку" ў сувязі з забойствам касіра.

Па словах Рыгора Васілевіча, сталічная пракуратура павінна вывучыць, чаму службовыя асобы банку, у дачыненні да якіх праводзіцца расследаванне, не забяспечылі належныя ўмовы для працы супрацоўніцы. «Абменны пункт быў размешчаны такім чынам, што забойцу можна было схавацца. Пры выхадзе з абменніка, чалавек, які працуе там, павінен паглядзець у дзвярное вочка, пераканацца, што побач нікога няма. Там стаяла шафа, за якой можна было схавацца, і ўмовы былі ідэальныя для падрыхтоўкі злачынства», — цытуе БелТА словы генпракурора.
Што да пакарання для службовых асобаў банку, меру якога павінен вызначыць суд, Рыгор Васілевіч лічыць, што «гэта не павінна быць нейкая драконаўская мера ў дачыненні да іх». «Аднак, крымінальная адказнасць у выглядзе штрафу ці якое-небудзь іншае пакаранне ўсё-ткі павінны быць», — сказаў ён.
Закранаючы ход расследавання па іншым злачынстве, абраюаванні абменніка «Абсалютбанку» ў мінскім універсаме «Цэнтральны», Рыгор Васілевіч паведаміў, што крымінальная справа ў дачыненні да арганізатараў крадзяжу хутка перададуць у суд. «Гэта адбудзецца ў хуткім часе. Што да экстрадыцыі з Расіі чацвёртага фігуранта гэтай справы, усе неабходныя для гэтага дакументы накіраваны», — сказаў генпракурор.
Як раней ужо паведамляў Тэлеграф, да абрабавання абменніка ва ўніверсаме «Цэнтральны», якое адбылося 18 снежня 2009 года, былі датычныя чацвёра маладых людзей, двое — супрацоўнікі ЗАТ «Абсалютбанк», двое — раней асуджаныя асобы.
Пры актыўным садзейнічанні супрацоўнікаў «Абсалютбанку» шпікі мінскага крымінальнага вышуку змаглі выйсці на след групы і затрымаць трох яе членаў. Чацвёрты падазраваны быў затрыманы 19 студзеня ў адным з маскоўскіх аэрапортаў супрацоўнікамі мінскай міліцыі ва ўзаемадзеянні з маскоўскімі калегамі.
Затрыманым прыйдзецца паўстаць перад судом па абвінавачаннях у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 4 артыкулы 205 КК Беларусі — крадзеж, здзеснены арганізаванай групай або ў асоба буйным памеры. Санкцыя дадзенага артыкулу прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Раней, дзясятага снежня мінулага года, адбылося забойства касіра абменнага пункту валютаў, размешчанага ва ўніверсаме «Аўтазаводскі» на вуліцы Варвашэні. Па дадзеным факце была ўзбуджана крымінальная справа па другой частцы 139 артыкулу Крымінальнага Кодэксу (Забойства).

Как вам новость?
Головоломки