Генсакратар АДКБ: просьбу аб увядзенні войскаў у Кыргызстан не абмяркоўвалі

12.05.2010 12:13
Архив Редакция

Генеральны сакратар Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку паведаміў, што лідары краін АДКБ не абмяркоўвалі просьбу Курманбека Бакіева аб ўвядзенні у Кыргызстан міратворцаў. "Магу сказаць адназначна: пытанне пра задзейнічанне патэнцыялу АДКБ для вырашэння палітычных праблемаў Кыргызстана нават не абмяркоўваўся", — заявіў Мікалай Бардзюжа.

«Пазіцыя ўсіх дзяржаваў, што гэта ўнутраная справа Кыргызстана, гэта фактычна ўнутрыпалітычная барацьба. І вырашаць гэтую сітуацыю яны павінны самі уласнымі сіламі, уласнымі дзеяннямі, што сёння і ажыццяўляецца часовым урадам», — цытуе генсакратара АДКБ «Інтэрфакс-АВН».
Як раней паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прывёз на нефармальны саміт лідараў краін-удзельніц АДКБ, які адбыўся восьмага траўня ў Маскве, заяву Курманбека Бакіева, у якой той заклікае ўвесці ў Кыргызстан вайсковы кантынгент. Па дадзеных газеты «Время новостей», гэтую прапанову ўдзельнікі паседжання адпрэчылі.
Замест яе было прынята заява кіраўнікоў дзяржаў-членаў Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку, у якой «падзеі красавіка г.г. у Кыргызскай Рэспубліцы, якія прывялі да неканстытуцыйнай змены ўлады», разглядаюцца членамі АДКБ «унутранай справай» гэтай краіны.

Как вам новость?
Головоломки