Германія адмяніла плату за нацыянальныя візы для беларусаў

09.02.2011 17:10
Архив Редакция

З 4 лютага 2011 года Германія афармляе нацыянальныя візы для беларускіх грамадзян без спагнання консульскага збору. Пра гэта Тэлеграфу паведамілі ў пасольстве Германіі ў Беларусі. "Гэта новае правіла не закранае выдачу шэнгенскіх візаў для кароткатэрміновых прыватных і дзелавых паездак працягласцю да 90 дзён у межах паўгоддзя", — адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.

Як растлумачылі ў пасольстве Германіі, новае правіла дзейнічае з улікам даты падачы дакументаў. «Нацыянальныя візы выдаюцца асобам, якія плануюць знаходзіцца ў Германіі больш за тры месяцы, напрыклад, з мэтай уз’яднання сям’i, для вучобы або ажыццяўлення працоўнай дзейнасці», — распавялі ў дыппрадстаўніцтве.

«Федэральны ўрад Нямеччыны паслядоўна выступае за аблягчэнне візавага рэжыму для грамадзян Рэспублікі Беларусь. Па гэтай прычыне, напрыклад, у 2010 годзе траціна ўсіх шэнгенскіх візаў, выдадзеных пасольствам Германіі ў Мінску, афармлялася без спагнання консульскага збору, у тым ліку для дзяцей, якія накіроўваюцца на аздараўленне , удзельнікаў моладзевых і студэнцкіх абменаў, дзеячаў мастацтва, членаў праваабарончых і рэлігійных арганізацый», — гаворыцца ў паведамленні амбасады.

Як раней перадаваў Тэлеграф, з аналагічнымі крокамі ў дачыненні да беларускіх грамадзян ужо выступілі Польшча, Эстонія і Латвія. Адмяніць плату за нацыянальныя візы для беларусаў мае намер і Літва.

Как вам новость?