Германія патрабуе аднавіць дзеянне санкцыяў ЕС для Беларусі

04.01.2011 11:39
Архив Редакция

Урад Нямеччыны выступае за аднаўленне дзеяння санкцый Еўрасаюза супраць Мінску. Гэта выклікана спрэчнымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, а таксама масавымі рэпрэсіямі ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. Пра гэта 4 студзеня паведамілі нямецкія СМІ са спасылкай на ўрадавыя крыніцы.

Аднак, перш чым афіцыйна запатрабаваць такой меры, Нямеччына жадае абмеркаваць гэтае пытанне з партнёрамі па ЕС. Кіраўнікі МЗС краін ЕС абмяркуюць далейшыя дзеянні ў дачыненні да Мінску 31 студзеня, паведамляе беларуская служба Deutsche Welle.

Між тым, як нагадвае агенцтва AFP, што з 2004 года Еўрасаюз ужо неаднаразова ўводзіў санкцыі супраць Беларусі, у прыватнасці забараніў уезд на тэрыторыю ЕС прэзідэнту краіны Аляксандру Лукашэнку і членам яго бліжэйшага атачэння. Аднак у 2008 годзе гэтыя меры былі часткова прыпыненыя ў сувязі з надзеямі Бруселя на тое, што гэты крок заахвоціць кіраўніцтва ў Мінску да дэмакратычных рэформаў.

Как вам новость?
Головоломки