Германія і Польшча прынялі дэкларацыю па Беларусі

31.12.2010 16:53
Архив Редакция

Кіраўнікі камітэтаў па замежных справах нямецкага Бундэстагу і Сейма Польшчы ў чацвер, 30 снежня, падпісалі сумесную дэкларацыю па сітуацыі ў Беларусі. У дакуменце звяртаецца ўвага «на поўную адсутнасць павагі да агульнаеўрапейскіх прынцыпаў і стандартам з боку ўрада прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі».

Старшыні камітэтаў дзвюх краін заклікалі міністраў замежных спраў Еўрасаюза правесці спецыяльнае пасяджэнне Савета ЕС і абмеркаваць сітуацыю, якая склалася ў Беларусі, а таксама «зрабіць неабходныя захады ў адносінах да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі», перадае руская служба «Польскага радыё».

У дэкларацыі таксама адзначаецца, што Літва, якая будзе старшынстваваць у Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе з 1 студзеня, таксама павінна паклапаціцца аб тым, каб рашэннем дадзенай праблемы заняліся кампетэнтныя органы АБСЕ. Акрамя таго, кіраўнік камітэта па замежных справах Сейма Польшчы Анджэй Халіцкі паведаміў, што пытанне аб сітуацыі, якая склалася ў Беларусі, таксама плануецца абмеркаваць на сустрэчы з кіраўніком камітэта Дзярждумы Расіі па міжнародных справах.

«Мы павінны разам зрабіць захады, мэтай якіх павінна быць спыненне тэрору ў Беларусі. Гэта мінімум, які можа нам даць расійскі бок. Я вяду актыўную перапіску са старшынём камітэта па замежных справах Дзярждумы, і, я думаю, 21 альбо 22 лютага ў Калінінградзе адбудзецца сустрэча, на якой мы абмяркуем сітуацыю ў Беларусі», — заявіў Анджэй Халіцкі.

У прынятай дэкларацыі Польшча і Германія таксама заклікаюць краіны Еўрасаюза дазваляць уезд у ЕС тым беларускім грамадзянам, якім пагражае палітычны пераслед з боку ўладаў.

Как вам новость?
Головоломки