Герхардс: Латвія зацікаўлена ў перавалцы венесуэльскай нафты для Беларусі

30.09.2010 16:44
Архив Редакция

Порты Латвіі зацікаўлены ў перавалцы нафты, якая паступае з Венесуэлы для Беларусі. Пра гэта 30 верасня заявіў міністр зносін Латвіі Каспарс Герхардс на пасяджэнні беларуска-латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Па словах латвійскага міністра, прадпрыемствы Латвіі гатовыя супрацоўнічаць з Беларуссю па гэтым праекце і прапануюць свае ўмовы, перадае БелТА. «Зацікаўленасць сапраўды ёсць у нашых прадпрымальнікаў як у Вентспілскім, так і ў Рыжскім портах. Цяпер яны падрыхтоўваюць свае магчымасці для выканання праектаў» — адзначыў Каспарс Герхардс.

Пры гэтым міністр зносін Латвіі адзначыў, што канчатковае рашэнне застаецца за Беларуссю. «Як беларускі бок вырашыць, так і будзем дзейнічаць. Мы лічым, што Беларусь можа выбраць найлепшы з фінансавага і тэхнічнага пункту гледжання варыянт транспарціроўкі нафты з Венесуэлы. З нашага боку мы гатовыя да супрацоўніцтва», — падкрэсліў Каспарс Герхардс.

Как вам новость?