Глазьеў: Беларусі і Расіі трэба падпісаць дадатковае пагадненне па ўвозе машын

29.03.2010 17:48
Архив Редакция

Адказны сакратар камісіі Мытнага саюза Сяргей Глазьеў заявіў, што Беларусь і Расія могуць падпісаць дадатковае пагадненне пра ўвоў аўтамабіляў фізасобамі.  "Для асабістага карыстання патрэбна асобнае міжурадавае пагадненне паміж дзяржавамі. Пакуль у нас такой дамовы няма",- заявіў Сяргей Глазьеў.

Адказны сакратар адзначыў, што ў дадзены момант фізічныя асобы могуць увозіць у Беларусь аўтамабілі па дзейснай у краіне паніжанай пошліне, а потым перапраўляць іх у Расію. «Калі расійскі бок захоча, ён можа гэтую справу заблакаваць. Дадзенае пытанне пакуль не вынесенае на абмеркаванне камісіі. Вельмі складаны, вельмі цяжкі дакумент»,- цытуе словы Сяргея Глазьева «Інтэрфакс».

Як раней паведамляў Тэлеграф, з першага студзеня 2010 года пасля ўступлення Беларусі ў Мытны Саюз для юрыдычных асоб пры ўвозе аўтамабіляў на тэрыторыю Беларусі пачалі дзейнічаць стаўкі Адзінага мытнага тарыфу. За іх аснову быў прыняты мытны тарыф Расіі, які істотна вышэйшы за беларускі. Стаўкі ж для ўвозу аўтамабіляў фізічнымі асобамі на тэрыторыю Беларусі да першага ліпеня 2010 года засталіся на ранейшым узроўні.

Як лічаць эксперты, падвышэнне пошліны закранае інтарэсы вялікай колькасці беларусаў. Ужо  цяпер больш за два мільёны беларусаў карыстаюцца патрыманымі аўтамабілямі, якія трэба абнаўляць праз тры-чатыры гады.

16 красавіка Камісія Мытнага Саюза разгледзіць пытанне экспартных пошлін, у тым ліку на нафту

Паводле словаў Сяргея Глазьева, новае пагадненне прадугледжвае спагнанне экспартных пошлін у краіне, што выпускае тавар у трэція краіны, а залічэнне — у бюджэт краіны вытворчасці тавара. «Адзіная праблема — нафта і нафтапрадукты», — заявіў адказны сакратар, перадае БелаПАН са спасылкай на РИА «Новости«.

Сяргей Глазьеў мяркуе, што ў асобным дакуменце будзе прапісана «расшчапленне» пошлін на нафтапрадукты паміж бюджэтамі Расеі і Беларусі пры пастаўках за межы МС. Пастаўкі нафты ў Беларусь для ўнутранага спажывання па-ранейшаму плануецца абкладаць пошлінай.

Как вам новость?
Головоломки