Глеб вяртаецца ў ангельскую прэм'ер-лігу

31.08.2010 13:48
Архив Редакция

Клуб ангельскай прэм'ер-лігі «Бірмінгем Сіці» дамовіўся з іспанскай «Барселонай» аб арэндзе беларускага паўабаронца Аляксандра Глеба. Пагадненне аб гэтым бакі падпісалі 30 жніўня тэрмінам на адзін год.

У панядзелак позна ўвечары былі вырашаны ўсе фармальнасці па пераходзе паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі ў ангельскі «Бірмінгем», перадае сайт football.by.

Глеб далучыцца да сваёй новай каманды непасрэдна па завяршэнні адборачных матчаў з Францыяй (3 верасня) і Румыніяй (7 верасня).

Па сканчэнні трох тураў чэмпіянату Англіі, «Бірмінгем» з пяццю набранымі баламі ўпэўнена размяшчаецца ў верхняй частцы турнірнай табліцы.

Как вам новость?
Головоломки