Globsec 2011: Беларусь — пагроза для ЕС і НАТО

04.03.2011 10:07
Архив Редакция

У чацвер 3 сакавіка ў сталіцы Славакіі Браціславе прайшло пасяджэнне міжнароднай канферэнцыі па бяспецы Globsec 2011, падчас якога ўдзельнікі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Так, прадстаўнік некамерцыйнай арганізацыі Pact ў Беларусі і Украіне Балаш Ярабік заявіў, што Беларусь з'яўляецца выклікам для бяспекі ЕС і НАТО.

Разам з тым, паводле яго слоў, пабудова дэмакратыі — гэта доўгатэрміновы працэс, паведамілі ў прэс-службе канферэнцыі Globsec 2011.

Пры гэтым старшы навуковы супрацоўнік польскага Інстытута міжнародных адносін Эўгеніюш Смоляр лічыць, што ЕС і ЗША варта сфармуляваць дакладнае бачанне таго, што неабходна зрабіць у адносінах да Беларусі. Беларусь на канферэнцыі прадстаўляў лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Як раней паведамляў Тэлеграф, міністр замежных спраў Славакіі Мікулаш Дзурында, 2 сакавіка які прыняў удзел у пікеце салідарнасці ў Браціславе са зняволенымі беларускімі апазіцыянерамі, заявіў, што Беларусь стала галоўнай праблемай Еўропы. «У гэтым ёсць нейкая іронія. Дыктатары сыходзяць нават на Блізкім Усходзе, а апошні дыктатар застаецца тут», — адзначыў славацкі палітык.