Глушакоў заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры з прэзідэнцкай кампаніі

29.10.2010 11:40
Архив Редакция

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ад Беларускай партыі "Зялёныя" Юры Глушакоў заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры з прэзідэнцкай гонкі праз не сабраныя сто тысяч подпісаў у сваю падтрымку. "Я заяўляю аб тым, што я як прэтэндэнт, не буду далей удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі", — заявіў Юры Глушакоў.

Па словах палітыка, Беларускай партыі «Зялёныя» не ўдалося сабраць неабходнай для вылучэння колькасці подпісаў. Пры гэтым Юры Глушакоў адзначыў, што для партыі «гэта зусім не з’яўляецца паразай».

«Нам няма патрэбы блефаваць ні на стадыі збору подпісаў, ні ў далейшым. І мы не прызнаем праплочанай і фальсіфікаванай палітыкі», — заявіў палітык.

Як
заявіў карэспандэнту Тэлеграфа кіраўнік ініцыятыўнай групы Юрыя Глушакова
Дзмітрый Кучук, БПЗ пакуль не вызначылася, ці будзе падтрымліваць
кандыдатуру якога-небудзь іншага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта
краіны.
«Аб сваім рашэнні мы аб’явім пасля афіцыйнай рэгістрацыі кандыдатаў», — адзначыў Дзмітрый Кучук.

Паводле
яго слоў, БПЗ і асабіста Юры Глушакоў гатовыя аказаць разнастайную
падтрымку толькі таму кандыдату, хто палічыць для сябе прымальным
выкананне праграмных патрабаванняў партыі: забарона на будаўніцтва АЭС у
Беларусі, адмена кантрактнай сістэмы і аднаўленне скасаваных льгот,
пераход да парламенцкай рэспублікі, мараторый на прыватызацыю
значных прадпрыемстваў, прыняцце закона аб пашырэнні правоў працоўных калектываў.

Как вам новость?