«Гомельавія» адмяніла ўсе рэйсы

23.02.2011 10:00
Архив Редакция

Беларускае дзяржаўнае прадпрыемства «Авіякампанія Гомельавія» з 22 лютага 2011 года адмяніла выкананне ўсіх рэйсаў. «Білеты, набытыя на рэйсы пасля 22 лютага 2011 года, вы можаце здаць па месцы набыцця без стратаў. Прыносім свае прабачэнні», — гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце гомельскай авіякампаніі.

Як адзначыла выканаўца абавязкаў начальніка камерцыйнай службы «Гомельавія» Жанна Рудзянкова, палёты адмянілі праз нізкую напаўняльнасць. У той жа час, яна паведаміла, што авіякампанія рыхтуе расклад на канец сакавіка, перадае TTT.BY.
 
Між тым у дэпартаменце па авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый заявілі, што «гэтая авіякампанія — труп ў фінансавым плане».

«Авіякампанія Гомельавія» ажыццяўляла палёты ў абодва напрамкі па маршрутах Гомель-Калінінград, Мінск-Калінінград, Берасце-Калінінград і Горадня-Калінінград. Таксама за 46,5 тыс. самалётамі кампаніі можна было менш чым за гадзіну дабрацца з Гомеля ў Мінск.

Как вам новость?