Гомельшчына — лідар па карупцыі ў Беларусі

21.04.2011 10:00
Архив Редакция

У Гомельскай вобласці за студзень-сакавік 2011 года выявілі 141 карупцыйнае злачынства. Па гэтым паказчыку вобласць з'яўляецца лідарам сярод іншых рэгіёнаў Беларусі. Так, на Берасцейшчыне колькасць выяўленых карупцыйных злачынстваў у два разы меншая. "Карупцыя працягвае аказваць дэструктыўны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну", — заявіў пракурор Гомельскай вобласці Валянцін Шаеў.

Колькасць выяўленых фактаў атрымання хабару за першыя тры месяцы 2011 года ўзрасла больш чым у тры разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года (з 7 да 25 выпадкаў), дачы хабару — больш чым удвая (з 22 да 45), паведамілі ў Гомельскай пракуратуры.

Істотнае месца ў структуры правапарушэнняў займаюць факты ўнясення кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў недакладных звестак у дзяржаўную статыстычную справаздачнасць, зацягвання імі да падобных дзеянняў падначаленых. Да крымінальнай адказнасці прыцягваюцца і супрацоўнікі кантрольна-рэвізійных службаў дзяржорганаў. Усяго па скончаных за 2010 год крымінальных справах аб карупцыйных злачынствах матэрыяльная шкода склала амаль 3,8 млрд. рублёў.

Пракуратура: расце колькасць карупцыйных злачынстваў у ахове здароўя

У прыватнасці, у 2010 годзе іх колькасць узрасла больш чым удвая ў параўнанні з 2009 годам, за першы квартал 2011 года — у пяць разоў. У асноўным яны звязаны з незаконнай выдачай лістоў часовай непрацаздольнасці і даведак аб наяўнасці захворванняў.

З пачатку 2011 года па фактах атрымання за гэта хабараў крымінальныя справы распачалі ў дачыненні да ўрача-хірурга Буда-Кашалёўскай раённай лякарні, лекара-неўролага Мазырскай гарадской паліклінікі, загадчыка скурвендыспансерам і лекара Светлагорскай раённай больніцы.

У будаўніцтве за студзень-сакавік выявілі 12 карупцыйных злачынстваў. У гандлі траціна карупцыйных злачынстваў звязана з крадзяжамі службовымі асобамі. Дзве траціны з іх здзяйснялі службовыя асобы спажывецкіх таварыстваў (райпо). За 2011 года ў дадзенай сферы выявілі 20 карупцыйных злачынстваў, з іх 11 — факты хабарніцтва.

Как вам новость?
Головоломки