Гомельская пракуратура адмяніла пастанову КДБ

06.01.2011 12:55
Архив Редакция

Упраўленне Камітэту дзяржбяспекі па Гомельскай вобласці адмовілася ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да старшыні прэзідыума абласной калегіі адвакатаў пасля адпаведнай паверкі. Пракуратура вобласці расцаніла гэтую пастанову як незаконную і адмяніла яе. Матэрыялы справы накіраваныя ва УКДБ на дадатковую праверку.

Скаргу аб нязгодзе з рашэннем УКДБ ў абласную пракуратуру падалі адвакат Пётр Барысаў і яго калега, якім летам 2010 года стала вядома аб парушэннях у дзейнасці прэзідыума калегіі адвакатаў. Інфармацыя паступіла таксама ў праваахоўныя органы, паведамляе БелаПАН.

Кантрольна-рэвізійнае кіраванне галоўнага ўпраўлення міністэрства фінансаў па Гомельскай вобласці правяло рэвізію фінансава-гаспадарчай дзейнасці прэзідыума калегіі. Рэвізоры склалі акт праверкі, які быў падпісаны ў лістападзе. Дакумент сведчыць аб шматлікіх парушэннях заканадаўства, статута абласной калегіі і мясцовых прававых актаў. Парушэнні адбываліся ў тым ліку па віне старшыні прэзідыума калегіі, галоўнага бухгалтара і намесніка бухгалтара.

Аднак, як распавёў Пётр Барысаў, па выніках праверкі УКДБ не знайшло ў дзеяннях старшыні прэзідыума складу злачынства і адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

«Мы лічым, што ў дзеяннях шэрагу службовых асоб нашага прэзідыума ёсць прыкметы складу розных службовых злачынстваў. Лічым, што праверка праведзена не цалкам, а пастанова УКДБ незаконная і неабгрунтаваная. Таму мы напісалі скаргу ў пракуратуру. Калегія адвакатаў павінна быць узорам законнасці, а пры праверцы выявілася маса парушэнняў», — заявіў Пётр Барысаў.

Как вам новость?
Головоломки