Гомельская вобласць — самы апазіцыйны рэгіён Беларусі

18.03.2010 16:21
Архив Редакция

Сярод партыйных вылучэнцаў у дэпутаты мясцовых Саветаў больш за ўсё апазіцыянераў у Гомельскай вобласці. У гэтым рэгіёне высунулі свае кандыдатуры 101 чалавек. Гэта практычна траціна ўсіх апазіцыйных кандыдатаў у цэлым па краіне — 295. Менш за ўсё вылучэнцаў — у Магілёўскай вобласці, там усяго 11 апазіцыянераў. Для параўнання ў сталіцы — 42.

У цэлым па Беларусі больш за ўсё сярод апазіцыйных партый высунула сваіх кандыдатаў партыя левых «Справядлівы свет» — 127 чалавек, на другім месцы АГП — 94. Потым ідзе Партыя БНФ — 35 чалавек, а кіраўнік партыі Аляксей Янукевіч — адзіны лідар апазіцыйнай партыі, які балатуецца ў дэпутаты на гэтых выбарах. Чацвёртае месца займае партыя Ляўковіча БСДП (32), пятае — партыя зялёных (пяць), а замыкае спіс партыя Шушкевіча БСДГ (два) — абодва ў Гарадзенскай вобласці, паведамляе Блог беларускага журналіста.

Сярод лаяльных да кіраўніцтва краіны партый першае месца займае Камуністычная партыя Беларусі, якая высунула 207 чальцоў з усіх 297 лаяльных партыйцаў у цэлым. У Брэсцкай і Віцебскай вобласці КПБ з’яўляецца адзінай лаяльнай партыяй, чые прадстаўнікі ўдзельнічаюць у выбарах (44 і 29 чалавек адпаведна). На другім месцы Ліберальна-дэмакратычная партыя — 61 чалавек, большасць з якіх ідуць у Мінску.

Как вам новость?
Головоломки