Гомельскія педафілы атрымалі доўгія тэрміны зняволення

29.06.2010 13:11
Архив Редакция

У Гомелі завяршыўся судовы працэс над грамадзянамі Беларусі і Ізраіля, якіх абвінавачваюць у педафіліі. Суд Цэнтральнага раёна горада прысудзіў беларусу дзесяць гадоў пазбаўлення волі, Ізраільцяніну — 13,5 з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Таксама паводле рашэння суда бацькі пацярпелых дзяцей атрымаюць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры дзесяці мільёнаў рублёў, перадае БелаПАН.

Асуджаных па падазрэнні ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетніх хлопчыкаў затрымалі яшчэ ў траўні мінулага года. Падчас ператрусу ў іх на кватэры аператыўнікі канфіскавалі кампутарную тэхніку, фота-і відэакамеры, электронныя носьбіты інфармацыі. Паводле заключэння экспертызы, на CD утрымлівалася парнаграфія. Падазраваныя здымалі малалетніх хлопчыкаў у аголеным выглядзе.

Пецярых малалетніх хлопчыкаў і аднаго непаўнагадовага прызналі пацярпелымі. Пры падтрымцы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа з імі працавалі псіхолагі.

Як было ўстаноўлена падчас папярэдняга расследавання, мужчыны знаёміліся з хлопчыкам на вуліцы. Прапаноўвалі чыпсы, цукеркі, піва, спіртныя напоі, а затым прыводзілі ў сваю кватэру і дазвалялі гуляць у камп’ютарныя гульні. Таксама яны вадзілі дзяцей гуляць у парк, на пляж, забаўляльныя мерапрыемствы.

У судзе злачынцы сваю віну не прызналі, заявіўшы, што «проста любяць дзяцей», а дзеці самі фатаграфавалі адзін аднаго.

Как вам новость?