Гомельскую вобласць аднаўляюць пасля непагадзі

12.07.2010 12:46
Архив Редакция

У мінулыя выходныя на тэрыторыі Гомельскай вобласці прайшлі навальніцы са шквалістым ветрам. У цяперашні час у 20 населеных пунктах вобласці, якія больш за ўсё пацярпелі ад непагадзі, працягваюцца аднаўленчыя працы, паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.

Парывы шквалістага ветру месцамі дасягалі 20 метраў за секунду. Гэта прывяло да частковага адключэння энергазабеспячэння шэрагу вёсак у Брагінскім, Добрушскім, Веткаўскім, Гомельскім раёнах, паведамляе БелТА.

Вецер пашкодзіў дахі вытворчых будынкаў і жылых дамоў. Шматлікія выпадкі падзення дрэў прыводзілі да парушэння дарожнага руху і пашкоджання аўтамабіляў. У адным толькі Гомелі дрэвы пашкодзілі восем машын.

На цяперашні момант энергазабеспячэнне населеных пунктаў адноўлена. Аднак працы па аднаўленні пашкоджаных аб’ектаў па-ранейшаму працягваюцца.

Как вам новость?
Головоломки