Гордан: ЗША будуць уважліва сачыць за выбарамі ў Беларусі

05.11.2010 13:10
Архив

Будучыя прэзідэнцкія выбары стануць магчымасцю для Беларусі прадэманстраваць прагрэс у галіне дэмакратыі і правоў чалавека, заявіў намеснік дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан. Таму мы будзем вельмі ўважліва сачыць за імі і будзем гатовыя дапамагчы ў працэсе для таго, каб беларускія ўлады скарысталіся гэтым", - адзначыў палітык.

«Мы далі зразумець, што хацелі б мець лепшыя, больш канструктыўныя адносіны з уладамі Беларусі», — заявіў Філіп Гордан, дадаўшы, аднак, што перадумовай адмены санкцый ЗША ў адносінах Беларусь можа стаць толькі адпаведнасць прэзідэнцкіх выбараў міжнародным стандартам, паведамляе беларуская служба Радыё «Cвабода».

Як адзначыў намеснік дзяржсакратара, належнае правядзенне беларускімі ўладамі выбараў можа прывесці таксама да аднаўлення паўнавартаснага функцыянавання амбасады ЗША ў Мінску.

«Прычына, па якой мы не маем амбасадара ў Беларусі — гэта не наш выбар, гэта іх выбар — у адказ на санкцыі, якія мы ўвялі, кіруючыся матывамі дэмакратыі і правоў чалавека. Мы б хацелі ўбачыць нашага пасла там заўтра. Мы не думаем, што адсутнасць амбасадара — гэта шлях, які дазваляе эфектыўна кантактаваць з уладамі», — падкрэсліў Філіп Гордан.