Грабоўскі: параза ад славакаў яшчэ нічога не значыць

12.05.2010 11:33
Архив Редакция

Форвард зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Грабоўскі пракаментаваў матч чэмпіянату свету супраць каманды Славакіі, а таксама заявіў, што ў матчы супраць Расіі ў беларусаў будзе асаблівы настрой.

«Сённяшняя параза яшчэ нічога не значыць — прыводзіць словы Грабоўскага «Спорт-Беларусь» са спасылкай на AllHockey.ru. — Трэба настройвацца на наступныя гульні, тым больш, што наперадзе ў нас такі грозны супернік, як зборная Расіі, таму нам нічога не застаецца, як гуляць далей.
Не тое, каб правакавалі, проста суддзя, як мне здаецца, трохі выпусціў ніткі гульні. Апошнія два выдаленні былі відавочныя, асабліва парушэнне супраць Угарава, там была атака на таго, хто валодае шайбай. Дзесьці, напэўна, не трэба было адказваць. Хоць я і не адказваў два перыяды… Гэтыя выдаленні не паўплывалі на ход гульні. Трэба было самім гуляць, а не глядзець на суддзю, але ў канцоўцы ён дапамог славакам.
Расія — заўсёды сур’ёзны супернік. Напэўна, іхні ўзровень вышэйшы за наш, але ў нас вельмі шмат маладых хлопцаў, а ў расійцаў шмат энхаэлаўуаў, і будзе вельмі прыемна гуляць, калі супернік такога ўзроўню. Настрой будзе асаблівы».

Как вам новость?
Головоломки