Графік адключэння гарачай вады ў Мінску ў чэрвені

25.05.2010 14:31
Архив Редакция

Для падрыхтоўкі цеплавых сетак горада Мінску да працы ў зімовых умовах у чэрвені працягнецца адключэнне гарачага водазабеспячэння. Філіял "Мінскія цеплавыя сеткі" РУП "Мінскэнерга" і УП "Мінсккаммунцепласетка" апублікавалі графік адключэння гарачай вады ў чэрвені.

Падчас выпрабаванняў цепласетак магчымыя пашкоджанні цеплаправода, паведамілі ў Мінгарвыканкаме. Пры выяўленні цечы вады ці пароў з зямлі, студняў, правалаў грунта неабходна тэрмінова паведаміць дыспетчару УП «Мінсккаммунцепласетка» па тэл. 267 88 88, або дыспетчару філіялу «Мінскія цеплавыя сеткі» па тэлефонах 298 27 27, 298 27 37, а таксама дыспетчару ЦДС РУП «Мінскэнерга» па тэлефоне 227 35 24.
У мэрыі запэўнілі, што арганізацыяй, якая ажыццязляе цеплазабеспячэнне, прымаюцца меры па скарачэнні тэрмінаў адключэння гарачай вады і ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць здзяйснення незапланаваных рамонтна-аднаўленчых прац, не будзе перавышаць 14 сутак.
Дадатковую інфармацыю пра канкрэтныя тэрміны ўключэння гарачага водазабеспячэння ў спажыўцоў пасля правядзення прафілактычных рамонтных прац можна атрымаць у адпаведных КУП «ЖЭУ», якія інфармуюцца цеплазабяспечвальнікамі пра фактычныя змены тэрмінаў уключэння гарачага водазабеспячэння.

Как вам новость?
Головоломки