Графік адключэння гарачай вады ў Мінску ў ліпені

25.06.2010 14:50
Архив Редакция

Для падрыхтоўкі цеплавых сетак горада Мінска да працы ў зімовых умовах у ліпені працягнецца адключэнне гарачага водазабеспячэння. Філіял "Мінскія цеплавыя сеткі" РУП "Мінскэнерга" і УП "Мінсккамунцепласетка" абнародавалі графік адключэння гарачай вады ў ліпені.

Падчас выпрабаванняў цепласетак магчымыя пашкоджанні цеплаправодаў, паведамілі ў Мінгарвыканкаме. Пры выяўленні цечы вады або выпарэння з зямлі, калодзежаў, правалаў грунту неабходна неадкладна паведаміць дыспетчару УП «Мінсккамунцепласетка» па тэл. 267 88 88, альбо дыспетчару філіялу «Мінскія цеплавыя сеткі» па тэлефонах 298 27 27, 298 27 37, а таксама дыспетчару ЦДС РУП «Мінскэнерга» па тэлефоне 227 35 24.

Графік адключэння гарачага водазабеспячэння ў спажыўцоў філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга» у ліпені 2010 года.

Графік адключэння гарачага водазабеспячэння ў спажыўцоў УП «Мінсккамунцепласетка» у ліпені 2010 года.

У мэрыі запэўнілі, што арганізацыі, якія забяспечваюць цяпло, прымаюць меры па скарачэнні тэрмінаў адключэння гарачай вады і ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваныя рамонтна-аднаўленчых работ, яны не будуць перавышаць 14 сутак.

Дадатковую інфармацыю аб канкрэтных тэрмінах уключэння гарачага водазабеспячэння ў спажыўцоў пасля правядзення прафілактычных рамонтных працаў можна атрымаць у адпаведных КУП «ЖЭУ», якія інфармуюцца названымі арганізацыямі аб фактычных змяненнях тэрмінаў уключэння гарачага водазабеспячэння.

Как вам новость?