Графік выступаў кандыдатаў у прэзідэнты па радыё і ТБ

19.11.2010 17:13
Архив Редакция

Цэнтрвыбаркам Беларусі апублікаваў вынікі лёсавання выступленняў кандыдатаў у прэзідэнты па тэлебачанні і радыё. Як раней паведамляў Тэлеграф, выступленні будуць праходзіць з 22 лістапада па 3 снежня ў працоўныя дні: па радыё — з 6:10 па 7:10, па тэлебачанні — з 19:00 па 20:00.

22 лістапада выступаюць: па радыё — з 06:10 да 06:40 Віктар Цярэшчанка, з 06:40 да 07:10 Яраслаў Раманчук; па тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Віталь Рымашэўскі, з 19:30 да 20:00 Алесь Міхалевіч.

23 лістапада: па радыё — з 06:10 да 06:40 Уладзімір Някляеў і з 06:40 па 07:10 Аляксандр Лукашэнка; па тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Мікалай Статкевіч і з 19:30 да 20:00 Дзмітры Ус.

24 лістапада: па радыё — з 06:10 да 06:40 Віталь Рымашэўскі, з 06:40 па 07:10 Алесь Міхалевіч; па тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Андрэй Саннікаў, з 19:30 да 20:00 Рыгор Кастусёў.

25 лістапада: па радыё — з 06:10 да 06:40 Мікалай Статкевіч, з 06:40 па 07:10 Дзмітры Ус; па тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Яраслаў Раманчук, з 19:30 да 20:00 Віктар Цярэшчанка.

26 лістапада: па радыё — з 06:10 да 06:40 Андрэй Саннікаў, з 06:40 па 07:10 Рыгор Кастусёў; па тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Уладзімір Някляеў, з 19:30 да 20:00 Аляксандр Лукашэнка.

29 лістапад: па радыё — з 06:10 да 06:40 Яраслаў Раманчук і з 06:40 па 07:10 Віктар Цярэшчанка; па тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Алесь Міхалевіч і з 19:30 да 20: 00 Віталь Рымашэўскі.

30 лістапада: па радыё — з 06:10 да 06:40 Аляксандр Лукашэнка, з 06:40 па 07:10 Уладзімір Някляеў; па тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Дзмітры Ус, з 19:30 да 20:00 Мікалай Статкевіч.

1 снежня: па радыё — з 06:10 да 06:40 Алесь Міхалевіч, з 06:40 па 07:10 Віталь Рымашэўскі; па тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Рыгор Кастусёў, з 19:30 да 20:00 Андрэй Саннікаў.

2 снежня: па радыё — з 06:10 да 06:40 Дзмітры Ус, з 06:40 па 07:10 Мікалай Статкевіч; па тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Віктар Цярэшчанка, з 19:30 да 20:00 Яраслаў Раманчук.

3 снежня: па радыё — з 06:10 да 06:40 Рыгор Кастусёў, з 06:40 па 07:10 Андрэй Саннікаў; па тэлебачанні — з 19:00 да 19:30 Аляксандр Лукашэнка, з 19:30 да 20:00 Уладзімір Някляеў.

Акрамя таго, кандыдаты ў прэзідэнты змогуць прыняць удзел у дэбатах, якія пройдуць: па тэлебачанні — 4 снежня з 17:00 да 18:00; па радыё — 5 снежня ў такі ж час. Дэбаты будуць весціся ў прамым эфіры. Кандыдаты ўдзельнічаюць у іх па жаданні.

Как вам новость?
Головоломки