Грамадскасць краін Балтыйскага рэгіёну выступае супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі

19.08.2010 12:27
Архив Редакция

Прадстаўнікі грамадскасці васьмі краінаў Балтыйскага рэгіёну пачалі збор подпісаў пад адкрытым зваротам да ўрада Беларусі і асабіста прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, у якім патрабуюць спыніць будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Астравецкага раёна.

Тэкст звароту быў складзены удзельнікамі Балтыйскага інфармацыйнага туру, якія лічаць, што далейшае радыёактыўнае забруджванне Балтыйскага мора недапушчальнае. А запуск Астравецкай АЭС толькі пагоршыць сітуацыю, паколькі ў працы станцыі плануецца задзейнічаць раку Вілію, якая ўпадае ў Балтыйскае мора. Таксама аўтары звароту нагадваюць аб тым, што для жыхароў Беларусі, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС і маюць паглынутыя дозы радыяцыі, далейшае радыёактыўнае ўздзеянне недазваляльнае, перадае БелаПАН.

Сярод іншага ў звароце нагадваецца аб тым, што эксперты і навукоўцы з Беларусі, Расіі, Літвы і Аўстрыі, якія праводзілі экалагічную ацэнку праекту АЭС, зрабілі негатыўныя заключэнні і запатрабавалі яго дапрацоўкі.

Адкрыты зварот было складзены і падпісаны ў Стакгольме 10-12 жніўня экспертамі і прадстаўнікамі міжнародных экалагічных арганізацыяў Baltic Sea Radioactivity Watch (Назіранне за радыеактыўнасцю рэгіёну Балтыйскага мора), Low Level Radioactivity Campaign (Кампанія па нізкіх узроўнях радыяцыі), FMKK (Шведская народная кампанія супраць атамнай энергетыкі і ядзернай зброі), «Навукоўцы за бяз’ядзерную Беларусь» і інш. Плануецца, што на працягу жніўня гэты ліст падпішуць прадстаўнікі яшчэ некалькіх партнёрскіх арганізацыяў, эксперты і жыхары Балтыйскага рэгіёну. Пасля чаго ліст будзе дасланы адрасатам.

Как вам новость?
Головоломки