Грамадскасць Мінску супраць праекту забудовы гістарычнага цэнтру горада

16.09.2010 09:20
Архив Редакция

Грамадская назіральная камісія па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкультуры выступіла супраць праекту забудовы ў Мінску квартала паміж вуліцамі Энгельса, Інтэрнацыянальнай і Музычным завулкам. Такое рашэнне прынята 14 верасня, паведаміў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства па ахове помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Па словах Антона Астаповіча, праект прадугледжвае ўзвядзенне на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння «Гістарычны цэнтр Мінску», дзе цяпер размяшчаецца аўтастаянка, аб’екта грамадска-бытавога прызначэння. Заказчыкам выступае ЗАТ «Мортекс БЦЗ», забудову праводзіць ТАА «Техстройлюкс» па праекце ТАА «ПТМ Атри», перадае БелаПАН.

Як адзначыў Антон Астаповіч, Запраектаваны аб’ект уяўляе сабой вялікі чатырохкутны чатырохпавярховы будынак, які па вышыні перавышае фронт забудовы вуліцы Інтэрнацыянальнай, а ў некаторых кропках і аб’ём Мінскага базыльянскага манастыра — помніка архітэктуры Рэнесансу пачатку XVII стагоддзя.

Астаповіч: заказчык не з’явіўся на паседжанне назіральнай камісіі

На паседжанне назіральнай камісіі былі запрошаны прадстаўнікі заказчыка аб’екта з копіямі ўсіх дакументаў, якія дазваляюць праводзіць праектныя і будаўнічыя працы. Аднак, па словах Антона Астаповіча, прадстаўнікі заказчыка не з’явіліся на пасяджэнне.

Члены назіральнай камісіі вызначылі, што праект забудовы квартала паміж вуліцамі Энгельса, Інтэрнацыянальнай і Музычным завулкам не адпавядае артыкулу 36 закона «Аб абароне гісторыка-культурнай спадчыны». Праект таксама супярэчыць будаўнічым нормам Беларусі па працы з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, парушае рэгламенты Дэталёвага плана рэканструкцыі, рэстаўрацыі, рэгенерацыі і добраўпарадкавання гістарычнага цэнтра Мінску.

Камісія будзе хадайнічаць перад мінкультуры аб выдачы прадпісання на спыненне прац да поўнага высвятлення сітуацыі вакол гэтага аб’екту.

Прадстаўнікі грамадскасці падтрымалі прапанову архітэктараў Андрэя Лары і Антона Вантуха зрабіць на месцы аўтастаянкі рэкрэацыйную зону, а высілкі заказчыка накіраваць на аднаўленне для выкарыстання ў грамадска-бытавых мэтах страчанага Мінскага малога гасцінага двара — помніка архітэктуры 17-19 стагоддзяў. На думку камісіі, гэта будзе спрыяць канчатковаму фармаванню аўтэнтычнага аблічча Верхняга горада як часткі гістарычнага цэнтру Мінску.

Как вам новость?
Головоломки