Грамадзянін Грузіі ўкраў два кілаграмы сала ў гамяльчанкі

06.05.2010 18:12
Архив Редакция

Грамадзянін Грузіі атрымаў шэсць месяцаў арышту за спробу абрабаваць жыхарку Гомелю. Злачынец адабраў у жанчыны торбу ў пад'ездзе, але ўцякаючы, спатыкнуўся на прыступкі. Жанчына пачала крычаць, і рабаўніка схапілі суседзі. У яе торбачцы аказаліся духі, мабільнік і два кілаграмы сала.

35-гадовы жыхар Грузіі прыехаў у Беларусь у студзені рабіць бізнэс. Як паведамляе «Камсамольская праўда ў Беларусі», родныя назбіралі мужчыну 14 тыс. даляраў і адправілі ў Гомель па побытавую тэхніку. Але грузін аказаўся аматарам азартных гульняў. Замежны госць зайшоў у адно з мясцовых казіно і за адзін вечар прайграў усе свае грошы. 
Расчараваны мужчына сеў у тралейбус, дзе і заўважыў рэспектабельную жанчыну. Падумаўшы, што ў яе торбе могуць быць грошы, ён выйшаў разам з жанчынай на прыпынку. За здзейсненае злачынства мужчыну пагражала пазбаўленне волі. Але суд зразумеў стан рабаўніка. Акрамя таго, пацярпелая прасіла строга яго не караць. 

Как вам новость?
Головоломки