Грэчка вернецца ў беларускія крамы праз некалькі тыдняў

07.09.2010 10:30
Архив Редакция

Праз адзін-два тыдні прадстаўнікі гуртавых пастаўшчыкоў крупаў "Ракан — Крупяны Дом" і "Светлара" прагназуюць з'яўленне грэчневых крупаў у дастатковай колькасці ў гандлёвай сетцы Беларусі. На думку спецыялістаў, дэфіцыт грэчневых крупаў у беларускіх крамах звязаны з ажыятажным попытам, падагрэтым навінамі з Расіі і Украіны. Там гэты прадукт падаражэў у два-тры разы.

Як паказала праверка, праведзеная журналістамі 5 верасня ў гандлёвых аб’ектах Мінску, грэчневых крупаў не было ні ў крамах сеткі «Рублёўскі», ні ў гіпермаркетах «Гіпа» і «Бігз», перадае БелаПАН.

Па словах менеджэраў кампаній, яны заключылі кантракты з вытворцамі крупаў у Беларусі і Расіі, і праз тыдзень-два грэчка пачне паступаць у гандлёвую сетку.

Як паведаміў 5 верасня ў праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ намеснік начальніка дэпартаменту па хлебапрадуктах Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Пабядзінскі, на 3 верасня ў краіне было ўбрана 27% плошчаў грэчкі, намалочана больш за 10 тыс. тон.

«Мы плануем нарыхтаваць больш за 15 тыс. тон грэчкі — гэта ў два разы больш за мінулы год», — сказаў спецыяліст. Па словах Вадзіма Пабядзінскага, гэта дазволіць цалкам насыціць унутраны рынак.

Как вам новость?
Головоломки