Грэцыя і Беларусь сталі краінамі з самімі слабымі эканомікамі ў Еўропе

10.05.2011 12:45
Архив Редакция

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's панізіла на два пункты крэдытны рэйтынг Грэцыі — з узроўню "ВВ-" да "B". Эксперты прагназуюць далейшае паніжэнне рэйтынгу адначасова з павышэннем рызыкі дэфолту. Такім чынам, па крэдытным рэйтынгу Грэцыя зраўнялася з Беларуссю — эканомікі гэтых дзвюх краін прызнаныя самымі слабымі ў Еўропе.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у сакавіку гэтага года служба крэдытных рэйтынгаў Standard & Poor’s панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Беларусі па абавязацельствах у замежнай валюце з «В+» да «С», доўгатэрміновы па абавязальніцтвах у нацвалюце — з «ВВ» да «В+». Прагноз па доўгатэрміновых рэйтынгах названы «негатыўным», а рызыцы пераводу і канвертацыі валюты для беларускіх несуверэнных пазычальнікаў дадзена ацэнка «С».

Рэйтынг чаканага ўзроўню пакрыцця абавязку пасля дэфолту, прысвоены раней прыярытэтным незабяспечаным абавязкам Беларусі, застаецца на ўзроўні «4». Гэта адпавядае чаканням Standard & Poor’s — служба прагназуе 30-50% вяртання доўгу ў выпадку дэфолту па камерцыйным абавязку рэспублікі.

На думку экспертаў Standard & Poor’s, выбудаваная ў Беларусі эканамічная мадэль можа пагражаць цяперашняму палітычнаму рэжыму краіны. У сваёй апошняй справаздачы эксперты адзначаюць, што без структурных рэформаў Беларусі пагражае стагнацыя і крызіс палітычнай сістэмы. У справаздачы таксама адзначаецца, што ў Беларусі зніжаецца «здольнасць урада падтрымліваць нацыянальную эканоміку і забяспечваць устойлівае фінансаванне расходаў дзяржаўнага сектару».

Крэдытны аналітык Standard & Poor’s Сяргей Вараненка растлумачыў, што ў святле высокага дэфіцыту па рахунку бягучых аперацый, хуткае нарошчванне крэдытавання дзяржарганізацый стварыла занадта вялікую нагрузку на ўнутраныя банкаўскія рэсурсы. «Калі ўрад не зможа рэфінансаваць свае знешнія пазыковыя абавязальніцтвы, у гэтых арганізацый могуць узнікнуць цяжкасці з абслугоўваннем і пагашэннем даўгоў, што можа прывесці да рэзкага росту аб’ёму праблемных крэдытаў», — распавёў Сяргей Вараненка.

У Standard & Poor’s таксама адзначылі, што з-за ціску на міжнародныя рэзервы Беларусі скарачаюцца рэсурсы банкаў для пагашэння знешняй запазычанасці. Міжнародныя эксперты лічаць, што без істотнай карэкціроўкі манетарнай і фіскальнай палітыкі курс беларускага рубля ў 2011 годзе зноў панізіцца. «Разам з тым цягам бліжэйшых гадоў аперацыйнае асяроддзе можа стабілізавацца, калі ўрад здолее паменшыць існыя дысбалансы ў эканоміцы», — падкрэслілі эксперты агенцтва ў сваёй апошняй справаздачы.

Па матэрыялах Bloomberg.com

Как вам новость?
Головоломки