Грыб збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах

02.06.2010 08:48
Архив Редакция

Адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мечыслаў Грыб паведаміў аб сваім намеры прыняць удзел у прэзыдэнцкай кампаніі. Такую заяву былы старшыня Вярхоўнага Савета зрабіў на прэзідыуме партыі.

«Члены прэзідыума падтрымалі ідэю вылучэньня адзінага кандыдата. Калі гэтага дамагчыся не атрымаецца, партыя можа вылучыць свайго, партыйнага кандыдата. Ці падтрымаць іншага кандыдата. На сённяшні момант два члены ЦК заявілі пра гатоўнасць удзельнічаць у кампаніі: Мечыслаў Грыб і Валеры Фралоў», — перадае словы старшыні партыі Анатоля Ляўковіча «Беларускі партызан».

Ход падрыхтоўкі да прэзідэнцкай кампаніі Цэнтральны Камітэт партыі плануе абмеркаваць падрабязней у канцы чэрвеня. А восенню, у канцы верасня — пачатку кастрычніка павінен адбыцца з’езд партыі, дзе гэтае пытанне будзе вырашана канчаткова.

Раней, як перадаваў Тэлеграф, аб намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі таксама заявіў былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў генерал Валеры Фралоў, які пазіцыянуе сябе як «прарасійскага» кандыдата.

Как вам новость?