Грыбаўскайце запрасіла Лукашэнку адсвяткаваць незалежнасць Літвы

09.03.2010 09:40
Архив Редакция

У прэс-службе прэзідэнта Літвы паведамілі, што прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку перадалі запрашэнне прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце прыняць удзел 11 сакавіка ў святкаванні 20-годдзя аднаўлення незалежнасці Літвы. Беларускі прэзідэнт пакуль адказу не даў, чакаецца, што па гэтым пытанні кіраўнік дзяржавы вызначыцца хуткім часам.

Пацверджанне пра свой удзел у святкаванні з нагоды знамянальнай даты далі прэзідэнты Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Фінляндыі і Славеніі. Пра свой удзел таксама паведаміў часовы выканаўца абавязкаў прэзідэнта Малдовы старшыня парламента Міхай Гімпу, паведамляе БелТА.

Грузія на святкаванні будзе прадстаўлена старшынёй парламента Давідам Бакрадзэ, а Швецыя – кіраўніком рыксдага Перам Вестэрбергам.

Літва адзначыць 20-годдзе з дня прыняцця акту «Пра аднаўленне Незалежнай Літоўскай дзяржавы» 11 сакавіка 2010 года. 13 ліпеня 2010 года Літва будзе святкаваць 750-годдзе бітвы пры Дурбе, а 15 ліпеня — 600-годдзе Грунвальдскай бітвы.

Как вам новость?