Грыбаўскайтэ чакае "добрых навінаў" аб затрыманым ў Беларусі паліцэйскім

25.08.2010 14:33
Архив Редакция

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ чакае "добрых навінаў" з Беларусі аб затрыманым ротным камандзіры муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лаймонасе Банкаўскасе. Прэзідэнт Літвы адзначыла, што на дзяржаўным узроўні адносіны паміж дзвюма суседнімі краінамі хутка паляпшаюцца і на фоне гэтага паляпшэння яна спадзяецца на атрыманне навін.

«Мы бачым пазітыўныя тэндэнцыі і ў супрацоўніцтве з Беларуссю, у першую чаргу ў сферы бізнэсу. У нашых прадпрымальнікаў добрыя палітычныя ўмовы для працы там. Гэта ўжо відавочна і стала прыкметна за апошні год. На дзяржаўным узроўні адносіны таксама паляпшаюцца. У рамках гэтых паляпшэнняў адносінаў я неўзабаве спадзяюся на добрыя навіны», — сказала Грыбаўскайтэ пасля сустрэчы з амбасадарамі ў прэзідэнцкім палацы, перадае DELFI.

Гэтую тэму таксама пракаментаваў міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс. «Рашэнне гэтага далікатнай пытання паказвае, што нам ўдаецца дамовіцца з суседзямі ў такіх далікатных пытаннях», — сказаў літоўскі палітык.

На пытанне, у якім сэнсе «дамовіцца», Ажубаліс адказаў: «У станоўчым. Я сказаў столькі, колькі сказаў».

Як раней паведамляў Тэлеграф, ротны камандзір муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лаймонас Банкаўскас быў затрыманы 15 жніўня на беларуска-літоўскай мяжы.

Падчас дагляду аўтамабіля літоўскага грамадзяніна пад абіўкай пярэдняга пасажырскага сядзення знайшлі невялікі пакет з наркатычным рэчывам. Па выніках экспертызы высветлілася, што гэта метамфетамін вагой 45,5 грамаў. У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу па арт. 228 КК Беларусі (кантрабанда).

Банкаўскас, у сваю чаргу, адмаўляе прад’яўленыя яму абвінавачанні ў кантрабандзе наркотыкаў.

Как вам новость?
Головоломки