Грызлоў: інтэрв'ю Саакашвілі на БТ — неміралюбны крок у дачыненні да РФ

16.07.2010 17:14
Архив Редакция

Прадстаўленне прэзідэнту Грузіі Міхаілу Саакашвілі магчымасці выступіць у эфіры беларускага тэлебачання спікер Дзяржаўнай Думы Расіі Барыс Грызлоў расцэньвае "як неміралюбны крок у дачыненні да Расіі". Пра гэта кіраўнік Вышэйшага Савета партыі "Адзіная Расія" заявіў 16 ліпеня ў Маскве.

Барыс Грызлоў таксама падкрэсліў, што Расіі няма аб чым гаварыць з Саакашвілі, а любая нармалізацыя стасункаў магчымая толькі з іншым прэзідэнтам Грузіі, паведамляе РИА «Новости».

Раней, як паведамляў Тэлеграф, Барыс Грызлоў заявіў, што выступ у эфіры беларускага тэлебачання прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі не палепшыць адносіны Беларусі і Расіі.

«Тыя, хто дае магчымасць Саакашвілі адчуваць сябе прэзідэнтам, у тым ліку ў іншай краіне, прымаюць рашэнні, якія не могуць паўплываць на паляпшэнне адносінаў з Расіяй», — падкрэсліў Барыс Грызлоў.

15 ліпеня ў вячэрнім эфіры Першы канал паказаў эксклюзіўнае інтэрв’ю з Міхаілам Саакашвілі, у якім кіраўнік Грузіі акрамя ўсяго іншага сказаў, што не разумее тых патрабаванняў, якія Масква прад’яўляе да Тбілісі пасля канфлікту ў Паўднёвай Асетыі.

Как вам новость?