Грызлоў: інтэрв'ю Саакашвілі на БТ не палепшыць адносіны Беларусі з РФ

15.07.2010 16:16
Архив Редакция

Выступ у эфіры беларускага тэлебачання прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі не палепшыць адносіны Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў кіраўнік вышэйшага савета партыі "Адзіная Расія", спікер Дзяржаўнай Думы РФ Барыс Грызлоў.

«Для нас, для Расіі спадар Саакашвілі — ізгой, ніякіх стасункаў з ім няма і быць не можа. Любое паляпшэнне адносін з Грузіяй можа быць толькі ў тым выпадку, калі прэзідэнтам у гэтай краіне будзе іншы чалавек», — заявіў спікер Дзярждумы РФ, паведамляе ИТАР-ТАСС.

«Тыя, хто дае магчымасць Саакашвілі адчуваць сябе прэзыдэнтам, у тым ліку ў іншай краіне, прымаюць рашэнні, якія не могуць паўплываць на паляпшэнне адносінаў з Расіяй», — падкрэсліў Барыс Грызлоў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Першы тэлеканал беларускага тэлебачання ў чацвер, 15 ліпеня, пакажа эксклюзіўнае інтэрв’ю з прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі. Як анансавала Белтэлерадыёкампанія, грузінскі лідар раскажа, ці можна памірыць Тбілісі і Маскву, калі Грузія ўступіць у Еўрасаюз, у якой ежы ён адмаўляе сабе і на што крыўдуюць ягоныя сваякі.

Как вам новость?
Головоломки