Грызлоў: тон выказванняў Лукашэнкі аб кіраўніцтве Расіі недапушчальны

04.10.2010 16:07
Архив Редакция

Спікер Дзярждумы Расіі Барыс Грызлоў лічыць недапушчальным тон выказванняў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненні да кіраўніцтва Расіі. «Так казаць нельга», — адзначыў палітык, дадаўшы, што заявы Аляксандра Лукашэнкі не адпавядаюць «не толькі дыпламатычным, але і агульначалавечым канонам».

«Асабліва на фоне запэўненняў Лукашэнкі ў братэрскай дружбе паміж расійцамі і беларусамі», — працягнуў Барыс Грызлоў, перадае «Росбалт».

Пры гэтым спікер Дзярждумы РФ выказаў упэўненасць у тым, што рэальнае адзінства двух народаў, а таксама глыбокія традыцыі добрасуседства расставяць усё на свае месцы.

«Гістарычныя, культурныя, братэрскія сувязі народаў нельга рабіць разменнай манетай палітычнай кан’юнктуры», — сказаў Барыс Грызлоў, адзначыўшы, што «шлях супрацоўніцтва і глыбокай інтэграцыі Расіі і Беларусі ўжо абраны і гістарычна перадвызначаны».

Как вам новость?
Головоломки