Грузія высока цэніць дзеянні Беларусі, якая знаходзіцца "пад прыгнётам Расіі"

15.07.2010 11:36
Архив Редакция

Беларускія ўлады забаранілі сваім грамадзянам наведваць Абхазію і Паўднёвую Асетыю, заявіў намеснік міністра замежных спраў Грузіі Аляксандар Налбандаў. "Крок Беларусі варта высока ацаніць, паколькі гэтая краіна знаходзіцца пад каласальным прыгнётам Расіі", — сказаў грузінскі дыпламат.

Аляксандр Налбандаў таксама растлумачыў, што «як толькі адбыўся скрушны факт акупацыі нашых рэгіёнаў, мы звярнуліся практычна да ўсіх краін з просьбай улічыць, што любая прадпрымальніцкая дзейнасць у акупаваных рэгіёнах нелегальная, і, больш за тое, небяспечная», перадае АФН.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, некалькімі днямі раней прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі сустракаўся з беларускім лідарам Аляксандрам Лукашэнкам у Крыме, куды абодва прыбылі, каб павіншаваць прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з днём нараджэння.

Пацяпленне ў стасунках паміж дзвюма краінамі надышло пасля таго, як парламент Беларусі адмовіўся прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асетыі.

Таксама ў чацвер вечарам, 15 ліпеня, Першы тэлеканал беларускага тэлебачання пакажа эксклюзіўнае інтэрв’ю з прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі.

Как вам новость?
Головоломки