Гулак: беларускія ўлады блытаюць палітыку і правы чалавека

05.03.2010 17:14
Архив Редакция

Старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Алег Гулак лічыць, што беларускія ўлады “па-ранейшаму блытаюць палітыку і правы чалавека”. Такое меркаванне праваабаронца агучыў падчас прэзентацыі дакладу па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі для ААН, якая адбылася чацвёртага сакавіка ў Вільнюсе.

”Улада ў Беларусі ўспрымае праваабарончую дзейнасць у адпаведнасці са старым савецкім стэрэатыпам, — кажа Алег Гулак. — Успрымае яе як пагрозу для сябе”. Па словах праваабаронцы, нягледзячы на тое, што ўлады Беларусі робяць «нейкія невялікія крокі ў галіне выканання правоў чалавека ў сувязі з будучай прэзідэнцкай кампаніяй, гэты год усё адно будзе цяжкім».

”З аднаго боку, назіраецца дыскусія пра адмену смяротнага пакарання смерцю, афіцыйныя ўлады змушаны, пад ціскам Захаду, ісці на кантакт з праваабаронцамі, з іншай — у краіне па-ранейшаму ёсць палітвязні, улада парушае свабоду слова, сходаў і асацыяцый, адбываецца разгон дэманстрацый”, — паведаміла праваабаронца на прэзентацыі дакладу, перадае DELFI.

Алег Гулак адзначыў, што сітуацыя ў адной “з фундаментальных асноў заходняй цывілізацыі, у сферы праў чалавека, была прадстаўлена ў дакладзе па дзесяці пунктах“. “Афіцыйныя ўлады павінны былі таксама прадставіць свой даклад на тэму сітуацыі з правамі чалавека. Але яны гэтага не зрабілі”, — распавёў праваабаронца.

 

Как вам новость?