Гулак: папярэджанне мінюста не прымусіць БХК знізіць актыўнасць

13.01.2011 14:39
Архив Редакция

Старшыня "Беларускага Хельсінкскага камітэту" (БХК) Алег Гулак пракаментаваў папярэджанне, якое арганізацыі вынесла міністэрства юстыцыі. Па словах праваабаронцы, дадзенае папярэджанне - першае на працягу года ў БХД. Ён таксама заявіў, што яно будзе абскарджана ў Вярхоўным судзе Беларусі, а само яно ніяк не паўплывае на актыўнасць БХК.

«Мы, безумоўна, будзем працягваць сваю праваабарончую дзейнасць без якога-небудзь зніжэння нашай актыўнасці ў сувязі з папярэджаннем. БХК створаны для грамадскага кантролю над дзеяннямі ўлады», — цытуе кіраўніка камітэту беларуская служба Радыё «Свабода».

Пры гэтым праваабаронца звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што мінюст абвінаваціў БХК у дыскрэдытацыі Беларусі — як вядома, у Крымінальным кодэксе існуе адпаведны матэрыял, які, аднак, пакуль не прымяняўся.

«Мінюст прадэманстраваў нецывілізаваны падыход да вырашэння спрэчных пытанняў. Мы проста выказалі сваё меркаванне наконт таго, як мы бачым сітуацыю. Калі мінюст лічыць, што павінна быць толькі адно меркаванне, то, спадзяюся, мы гэтыя часы ўжо праходзілі», — заявіў старшыня БХК.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, міністэрства юстыцыі Беларусі 12 студзеня выступіла з заявай з нагоды дзейнасці Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК). У мінюсце лічаць, што інфармацыя аб аказаным ціску на адвакатаў з боку беларускіх уладаў, прадстаўленая ў звароце БХК да ААН, дыскрэдытуе Беларусь у вачах сусветнай супольнасці.