Гумінскі: чуткі аб прызначэнні выбараў на верасень — хлусня і паклёп

15.06.2010 12:05
Архив Редакция

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі назваў "хлуснёй і паклёпам" інфармацыю шэрагу інтэрнэт-выданняў аб тым, што 16 чэрвеня савет ніжняй палаты парламента разгледзіць праект пастановы аб прызначэнні выбараў прэзідэнта Беларусі на 26 верасня гэтага года. "Гэта зусім не адпавядае рэчаіснасці", — сказаў дэпутат.

«Калі вы мяне правяраеце, то кажу шчыра, што дарма. А калі вы сапраўды такую інфармацыю чулі, то гэта поўная хлусня і паклёп. Гэта я вам магу сказаць шчыра і сумленна», — заявіў Віктар Гумінскі, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі» .

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў таксама адзначыў, што тэрміны прэзідэнцкіх выбараў дэпутаты яшчэ не абмяркоўвалі. Акрамя таго, па словах Віктара Гумінскага, калі адпаведны дакумент аб прызначэнні выбараў прэзідэнта паступіць у парламент, пакуль невядома.

Прызначаць дату прэзыдэнцкіх выбараў будуць дэпутаты. Закрыццё гэтай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі плануецца 30 чэрвеня. Як адзначыў Віктар Гумінскі, калі адпаведны дакумент аб даце прэзідэнцкіх выбараў паступіць у Палату прадстаўнікоў, то дэпутатам будзе нескладана сабрацца і на пазачарговую сесію.

«Бывае ж, што і пазачарговыя сесіі праводзяцца, — сказаў парламентары. — Ёсць жа Канстытуцыя, там усё распісана, што і як робіцца. Неабавязкова на гэтай сесіі — можа быць пазачарговая сесія альбо на наступнай сесіі».

Как вам новость?
Головоломки