Гурт "Без Билета" выпусціў складанку "Красному диску солнца"

15.04.2010 18:02
Архив Редакция

15 красавіка на лэйбле West Records выходзіць новая складанка гурту "Без Билета" "Красному диску солнца". Яго аснову склалі альтэрнатыўныя версіі песень з альбома "Африка", прызнанага альбомам года на цырымоніі "Рок-каранацыя 2009". Апублікаваная ў студзені інтэрнэт-версія складанкі значна пашырана: дадаліся тры відэакліпы, два новыя рэміксы на песню "Африка", танцавальны рэмікс "Мечтателей", інструментальны "Рингтон от Артиста", а таксама новая версія суперхіта "Мая краіна Беларусь" — "Беларусь" (People mix).

Адмыслова для гэтай версіі Віталь Артыст запісаў хоры гледачоў на сваім сольным канцэрце і на «Рок-каранацыі». «Я лічу, што гэта песня — ужо гімн, і захацеў, каб да спеву прыпева далучылася як мага большая колькасць людзей, энергетычна ўзмацняючы  яго, — кажа лідар «Без Билета». — У выніку ў песні можна пачуць больш за 1000 галасоў. Мы таксама запрасілі паўдзельнічаць у запісы гурт Akana-NHS, які прыўнёс у сучаснае гучанне цяперашняй версіі аўтэнтычныя народныя фарбы».

Складанка «Красному диску солнца» — працяг працы «Без Билета» ва ўласным унікальным стылі smart pop. А ўжо ў канцы красавіка ў «Без Билета» чакаецца адначасовы рэліз зусім новай кампазіцыі «Все сразу» і кліпа на яе.

Как вам новость?