Гурт CherryVata выклаў свой альбом у інтэрнэт

08.04.2010 12:46
Архив Редакция

11 красавіка ў клубе "Рэактар" мінскі electrojazz-гурт CherryVata адзначыць сваё сямігоддзе вялікім сольным канцэртам з поўным складам і запрошанымі сябрамі. На пярэдадні канцэрту калектыў зрабіў падарунак прыхільнікам — альбом "Viavanilla" зараз можна вольна запампаваць на сайце www.cherryvata.com.

CherryVata — гэта гарманічнае спалучэнне электронікі з жывымі прыладамі і вакалам, шматпластовы кактэйль з адчуванняў і эмоцый, шэйк з хваль, гукаў і настрояў, упрыгожаны nu jazz, reggae, dub, breakbeat, funk & rock элементамі. У гучанні калектыва адбываецца сталая эвалюцыя і імправізацыя, растварэнне стылявых рамак і вызначэнняў.

На рахунку калектыва два студыйныя альбомы і дыск рэміксаў. Гурт выступаў на найбуйнейшых фэстах Беларусі, Расіі і Ўкраіны («Koktebel Jazz»-2009, «Пустые холмы»-2009, «Stare Selo», «Можна!», «Пікнік Графіці»), актыўна гастралюе па краінах СНД і хуткім часам плануе гастролі па Еўропе.

У рамках канцэрту Cherryvata выканае лепшыя песні за гэтыя гады, а таксама прадставіць новую праграму ў абноўленым складзе. У выступе прымуць удзел сябры гурту: Руся (Akana NHS / Indiga), Дзіма Іваноў («Аддис Абеба») і Зміця (DandySkills). Апроч CherryVata у гэты вечар выступяць гурты Akana NHS і Dreamlin.

11 красавіка ў клубе «Рэактар» група CherryVata з праграмай «Дзень 7 нараджэнні». Квіткі: 20 тыс. рублёў (папярэдне), 25 тыс. рублёў (у дзень мерапрыемства), 30 тыс. рублёў (месца за столікам). Інфалінія: (029) 7002244, (029) 6034002

Как вам новость?
Головоломки