ГУУС: абмежаванне продажу спіртнога — не забарона, а рэкамендацыя

15.06.2010 10:41
Архив Редакция

Абмежаваць продаж спіртнога і слабаалкагольных напояў у крамах Мінску ў канцы мінулага тыдня падчас школьных выпускных баляў было не забаронай, а рэкамендацыяй. Пра гэта заявіў намеснік начальніка ГУУС сталіцы Ігар Яўсееў, каментуючы сітуацыю, калі ў шэрагу буйных крамаў і гіпермаркетаў Мінску алкаголь з 15:00 11 чэрвеня ўсё ж прадавалі.

Так, спіртное можна было купіць у «Кароне» і «Прэстан-Маркеце», паведамляе tvr.by. Большасць астатніх магазінаў горада прыслухаліся да гарадскіх уладаў і абмежавалі продаж алкаголю.

Па словах Ігара Яўсеева, 11 чэрвеня, у дзень выпускных баляў, каля 21:00 ГЦ «Карона» наведалі міліцыянты. Аднак, з якой мэтай, намеснік начальніка ГУУС Мінску не ўдакладніў. Пасля чаго, ужо каля 23:00 у «Кароне» зноў пачаўся алкагольны ажыятаж.

Адміністрацыі раёнаў сталіцы, як перадаваў Тэлеграф, па прапанове ГУУС Мінгарвыканкаму прынялі рашэнне абмежаваць продаж спіртнога ў Мінску з 15:00 11 чэрвеня да 08:00 12 чэрвеня.

Як распавялі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, увядзенне забароны на продаж алкагольных і слабаалкагольных напояў звязана з правядзеннем у школах выпускных вечароў, дадаўшы, што дадзенае рашэнне распаўсюджваецца толькі на стацыянарныя крамы і не датычыць кафэ, рэстаранаў і іншых аб’ектаў грамадскага харчавання.

Как вам новость?
Головоломки