ГУУС: навагодняя ноч у Мінску прайшла без здарэнняў

03.01.2011 12:58
Архив Редакция

Нягледзячы на тое, што ў навагоднюю ноч у сталіцы больш за 75 тыс. чалавек прыняло ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах, ніякіх надзвычайных здарэнняў крымінальнага характару зафіксавана не было. Пра гэта заявілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Аператыўнікі звязваюць гэта з намаганнямі, якія прыклалі супрацоўнікі органаў унутраных спраў па забеспячэнні парадку.

Так, у Мінску праходзілі святочныя праграмы каля Палаца спорту (там сабралася каля трох тысяч чалавек) і Нацыянальнай бібліятэкі (2,5 тыс. удзельнікаў), а таксама навагодні феерверк каля абеліску «Мінск — горад-герой» (да 40 тыс. жыхароў і гасцей горада).

Яшчэ ў 27-і месцах сталіцы прайшлі раённыя гулянні, дзе агульная колькасць адпачывальнікаў склала больш за 30 тыс. чалавек.

Как вам новость?