ГУУС расказала пра канфлікт міліцыі з мінчукамі — відэа

25.05.2011 17:25
Архив Редакция

У сераду, 25 траўня, у Мінску каля станцыі метро Няміга адбылася бойка з удзелам супрацоўнікаў міліцыі і мінчукоў. Супрацоўнікі міліцыі з ужываннем сілы затрымалі мужчыну, які "вырашыў заступіцца за студэнта-безбілетніка". Людзі пачалі заступацца за мужчыну. ГУУС высунула сваю версію развіцця падзей.

У сетцы Twitter з’явілася наступная інфармацыя: «На Нямізе збіты чалавек двума міліцыянтамі. Версія: заступіўся за студэнта, без талончыка».

На канале Youtube з’явілася новая інфармацыя пра гэты інцыдэнт: «Па папярэдняй версіі, мужчына заступіўся за студэнта, якія не аплацілі праезд. Яго скруцілі два міліцыянты і ўдарылі па галаве (асабіста бачыла кроў). Людзі не маглі іх развесці. Воплі абурэння разносіліся па ўсёй Нямізе…»

ГУУС абяцае пакараць усіх, хто перашкаджаў затрыманню мужчыны

Па версіі прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама, сітуацыя развівалася такім чынам:

«Кантралёрка ў грамадскім транспарце вылавіла безбілетніка, які адмаўляўся плаціць штраф. Абуранага безбілетніка вывелі на прыпынак, дзе ён працягнуў абурацца. Кантралёрка звярнулася да міліцыі, што праходзіла міма, паўплываць на хулігана, таму што парушае грамадскі парадак».

«Міліцыянты ўступілі ў размову з парушальнікам, які зразумеў, што не мае рацыю і пагадзіўся заплаціць штраф. У гэты час хтосьці з аўтобуса пачаў абурацца дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі. І ўступіў у слоўную сварку: пачаў іх абражаць, весці сябе непрыстойным чынам. Загудзеў увесь прыпынак: хтосьці за супрацоўнікаў міліцыі, хтосьці супраць», — распавёў TTT.BY прэс-сакратар ГУУС Аляксандр Ластоўскі.

Скандаліст быў дастаўлены ў РУУС. Меркавана, у дачыненні да яго будзе складзены адміністрацыйны пратакол за хуліганства.

Таксама прэс-сакратар ГУУС у Twitter паведаміў: «Дзякуй за выкладзенае ў сеціва відэа. Усе, хто перашкаджаў працы міліцыі, могуць быць устаноўлены і прыцягнуты да адказнасці».

Па матэрыялах «Еўрапейскага радыё для Беларусі» і Ale.by

Как вам новость?
Головоломки