Heineken будзе вырабляць у Беларусі піва з уласнага соладу

28.10.2010 09:13
Архив Редакция

Кампанія Heineken у Беларусі пераходзіць на вытворчасць піва выключна з уласнага соладу. Пра гэта паведаміла 27 кастрычніка намеснік дырэктара па вытворчасці СААТ "Рэчыцапіва" Любоў Рабятнікава. Вытворчая пляцоўка Heineken у Беларусі складаецца з двух прадпрыемстваў: ЗЗАТ "Бровар Heineken" і СААТ "Рэчыца". 

Неабходныя аб’ёмы соладу для двух заводаў кампаніі, якія размешчаны ў Рэчыцы і Бабруйску, будуць вырабляцца на мадэрнізаванай саладоўні «Рэчыцапіва», распавяла намеснік дырэктара прадпрыемства.

«Рэканструкцыя вытворчасці дазволіла павялічыць выпуск соладу на 20% да 15 тыс. тон за год. Выдаткі вады і пары на тэхналагічны працэс былі зменшаныя на 20%. Агульны кошт інвестыцыйнага праекта склала больш за 300 млн. даляраў», — адзначыла Любоў Рабятнікава, перадае БелТА .

Па словах намесніка дырэктара «Рэчыцапіва», першыя партыі піва з соладу рэканструяванай вытворчасці будуць выпушчаны ўжо ў лістападзе гэтага года.

Как вам новость?
Головоломки