Heineken у Беларусі нясе страты з-за празмерных падаткаў

02.09.2010 16:18
Архив Редакция

Стратная дзейнасць беларускіх прадпрыемстваў Heineken звязана з павелічэннем памераў падатковых выплатаў. Як адзначыў генеральны менеджар Heineken у Беларусі Аляксей Чарняеў, чаканы памер страты беларускіх прадпрыемстваў канцэрна па выніках 2010 года "будзе супастаўны з велічынёй дадатковай падатковай нагрузкі".

Галандскаму канцэрну Heineken у Беларусі належаць 2 піваварныя кампаніі — «Сябар» і «Рэчыцапіва». У першым паўгоддзі страты кампаніі «Сябар» склалі 11,02 млрд. рублёў, «Рэчыцапіва» — 1,16 млрд. рублёў. Такія звесткі былі прыведзеныя 10 жніўня на паседжанні прэзідыума Саўміна Беларусі, перадае БелаПАН.

«Узнятая з 1 студзеня 2010 года стаўка акцызнага падатку прывяла да павелічэння гэтага віду плацяжоў за першае паўгоддзе больш чым на 4,5 млрд. рублёў. Узрослы з мая падатак на маёмасць падвысіў дадзены від выплат больш чым на 52 млн. рублёў», — адзначыў Аляксей Чарняеў.

Пры гэтым гендырэктар Heineken дадаў, што існуюць і іншыя прычыны, якія прывялі да дадатковых выдаткаў. «Рост цэнаў на газ і тарыфаў на электраэнергію прывёў да павелічэння выдаткаў амаль на 707 млн. рублёў, і гэты рост працягваецца», — паведаміў Аляксей Чарняеў.

Па словах спецыяліста, тры згаданыя артыкулы выдаткаў выклікалі рост выдаткаў кампаніі без малога на 5,5 млрд. рублёў.

Как вам новость?