Ikea інвестуе ў дрэваапрацоўчую галіну Беларусі

19.05.2011 09:48
Архив Редакция

Літоўская кампанія Vakaru Medienos Grupe вырашыла інвеставаць 76 млн еўра ў дрэваапрацоўчы комплекс на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны "Магілёў". У рэалізацыі гэтага праекту літоўскую кампанію падтрымала галандская кампанія Ikea, а таксама Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), які вылучае на рэалізацыю праекту крэдыт у 26 млн еўра.

Заснавальнік кампаніі Ikea Інгвар Кампрадам патлумачыў рашэнне інвеставаць у новае прадпрыемства ў Беларусі тым, што ў краіне ёсць добры запас драўніны. Ён таксама адзначыў, што, бо пры імпарце з Беларусі ў Расію не бяруцца пошлiны, кошты на мэблю кампаніі, якая пастаўляецца ў Расію, не вырастуць, перадае The Financial Times.

«Прадпрыемства ў Беларусі дасць магчымасць павялічыць нашы вытворчыя магутнасці і забяспечыць расійскі рынак даступнай мэбляй», — адзначыў Інгвар Кампрадам.

Рэалізацыя інвестыцыйнага праекту па стварэнні ляснога кластара дазволіць стварыць каля 900 новых працоўных месцаў у Магілёве.

Па словах Інгвара Кампрадама, па патрабаванні ЕБРР у ходзе рэалізацыі праекту неабходна забяспечыць захаванне высокіх прамысловых стандартаў, строгае захаванне кодэксу паводзінаў і экалагічных і сацыяльных патрабаванняў.

Как вам новость?