"Яндэкс" пераклалі на беларускую мову

15.04.2010 10:14
Архив Редакция

Галоўную старонку найбуйнейшага пошукавіка рунэту "Яндэкс" зараз можна бачыць і на беларускай мове. Для пераходу на беларускую версію дастаткова на галоўнай старонцы партала абраць опцыю "па-беларуску". Вынікі пошуку можна наладзіць так, каб выдаваныя запыты таксама былі на беларускай мове, аднак пакуль усе спасылкі вядуць на рускую ці ўкраінскую старонкі.

У пошце «Яндэкса» новага новаўвядзення няма, і выбар, як і раней, складаецца з рускай і ўкраінскай моў, перадае «n#####n».

Папулярны расійскі пошукавік таксама распрацаваў і адмысловыя тэмы афармлення да беларускай версіі, якія можна ўбачыць на галоўнай старонцы партала: з бусламі, якія ляцяць над плошчай Перамогі ў Мінску, поруч якой пасвяцца зубры на фоне неба, а таксама з ручніком, упрыгожаным па краях нацыянальным арнаментам.

У навінах і блогах «Яндэкса» пакуль што аб’явы ці каментары адносна запуску версіі на беларускай мове адсутнічаюць.

Как вам новость?
Головоломки